Віртуальная Іўеўшчына
Нататкі/Заметки
 
Вашы нататкі пра вёску:

КАСЦЁЛ МАРЫІ (архіт, маст.).

У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1772 г. з дрэва.

Двухвежавы аднанефявы храм. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму прымыкаюць пяцігранная апсіда з сакрысціямі, бабінец і вежы. Асноўны аб'ём і апсіда аднолькавая вышыні, аб'яднаны агульным двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю.

Паміж 2 квадратнымі ў плане трохяруснымі вежамі заглыблена цэнтральная плоскасць, завершаная франтонам. Вежы накрыты высокімі чатырохграннымі шатрамі з трохвугольнымі франтонамі каля асноў. У інтэр'еры асноўнае памяшканне і апсіда аднолькавай вышыні, перакрыты корабавымі скляпеннямі, размаляванымі ў стылі «мадэрн». Сцены гарызантальна ашаляваны. Над бабіндам і ў другім ярусе вежаў—хоры з арганам. Цэнтралыіы алтар двух'ярусны з калонамі карынфскага ордэра, мае тонка прафіляваны разны антаблемент з пазалочанай арнаментальнан разьбой расліннага малюнка. Кампазіцыя і дэкор бакаавых алтароў паўтараюць цэнтральны. Амбон драўляны, упрыгожаны рэльефнай пазалочанай разьбой. Касцел – помнік архітэктуры барока.

С. Г. Багласаў,В. В. Церашчатава.

 

 

Латинская Америка|Клуб фамилии Гецевич   

 

 
       Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006