|
Вёска
ў Морынскім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах
упамінаецца ў XVI ст. як сяло ў
Дудскім
старостве Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. У 1608 г. існаваў касцёл. Уладанне
Хадкевіча, ваяводы віленскага, на сродкі якога
быў адрамантаваны касцёл. У 1653 г. староствам
валодаў Т.Дангоф. 3 1665 г. ва ўладанні Яна
Казіміра Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага,
затым яго сына Самуэля Міхала Гарбачэўскага,
ваяводы рэчыцкага. У 1690 г. у Дудах 14 дымоў. 3
1709 г. належалі М.Валовічу, маршалку Вялікага
княства Літоўскага, затым Замойскім, Пацам. 3
1725 г. Буйніцкім, затым Гераніму і Варвары
Зяньковічам, з 1803 г. Коршакам. У 1772 г.
заснаваны касцёл. Рэзідэнцыя старосты
знаходзілася ў
в. Лугамавічы. У 1789 г. Дуды
мястэчка. У XIX — пачатку XX ст. у Ашмянскім
павеце Віленскай губерні. У 1861 г. у
Лугамавіцкай воласці, 30 рэвізскіх душ, мястэчка
адносілася часткова да маентка Лугамавічы
памешчыка Корвін-Мілеўскага, часткова да казны.
У 1866 г. 12 двароў, 80 жыхароў. У 1885 г. у
Іўеўскай воласці, сяло, дзейнічалі багадзельня,
кузня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу 1897
г., 39 двароў, 251 жыхар. У тым жа годзе ў час
пажару паселішча поўнасцю згарэла. Будынкі былі
застрахаваны на 4058 руб., а страты склалі больш
за 30 тыс. руб. У 1905 г. 252 жыхары, 283
дзесяціны зямлі. У 1921-1939 гг. у Іўеўскай
гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 41
двор, 184 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (58
двароў, 236 жыхароў) у Старчаняцкім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня
1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1951 г. арганізаваны калгас імя
Пушкіна. 3 1961 г. у Іўеўскім пасялковым, затым
сельскім Савеце. 3 1962 г. у калгасе «Нёман». У
1970 г. 166 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Прынёманскі». Касцёл, магазін. У 1999г. 46
двароў, 109 жыхароў.
|